Паход праз Дулебскія балоты

поход дулебы

Увесну хочацца нечага новага. Новага паветра, новых прыгод. Але ў маім выпадку, самае цікавае можа быць і побач. Гэта Беларускія балоты.

Выпадкова, убачыў аб’яву ў сеціве пра паход праз Дулебскія балоты, альбо Астравы Дулебы. Пра месца гэтае ўжо калісьці чуў, аднак не надта шмат.

Астравы Дулебы — гэта гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння. У дадатак да шырокага спектра раслін, таксама жывуць тут і чурвонакніжныя жывёлы, такія як, напрыклад, барсук, буры мядзведзь, рысь. Што датычыцца назвы, то непасрэдна вострава, якога з усіх бакоў атачае вада, можна і не знайсці. Аднак астравы там, насамрэч ёсць. І досыць цікава, калі ідзеш па багне, праз некаторы час апынаешся на цвёрдай зямлі з слядамі шматлікіх жывёл, а потым зямля сканчаецца і пачынаецца зноў балота.

Таму, набыўшы гумавыя боты за 27 рублёў,сабраў заплечнік, па якому, дарэчы, даўно ссумаваўся. Бачыліся з ім на сплаве па Іслачы, аднак гэта было кароткачасовая сустрэча. А тое спатканне, якое не магу забыць(паход у Польскіх Татрах), было ўжо год з паловай таму.

поход дулебы
Новыя боты

Аднак, трэба спыняць нікому не патрэбную балбатню. Пачнем.

Наш прыкладны маршрут, каб вы крыху уяўлялі, што гэта і дзе гэта.

Шлях пачынаўся з Аўтазавадской аўтастанцыі ў вечар пятніцы. Утульны аўтобус, якому мы дадалі 50 адсоткаў пасажыраў, і ўвогуле зрабілі дзень, павольна рухаўся да нашага старту, вёскі Дулебы.

Калі быць шчырым, гэта быў мой першы раз, калі шукаць месца для намёта і разводзіць вогнішча давялося ў цемры. А яшчэ я ўнутрана чакаў будучых прыгодаў. Нарэшце намёт, вогнішча, заплечнік, і часам зорнае неба над галавою. Дачакаўся.

Дзень першы

Наступная раніца была ўзорам таго, што сіноптыкі часам не падманваюць. Ну зусім.

поход дулебы
Нечаканая раніца

Раніца чакалася з немаленькім узроўнем ападкаў у выглядзе мокрага снега. А гэта, на хвіліначку, у сярэдзіне сакавіка.

поход дулебы
Снег у сакавіку

Гумавыя боты, а таксама і дажджавікі ў некаторых былі апрануты з самай раніцы. Да таго ж, зрабілі першапачатковая калектыўнае фота.

поход дулебы
Злева направа: я, Ніна, Алекс, Ліна, Саша

Да самой багны яшчэ заставалася некалькі кіламетраў, аднак заснежаныя сцяжыны не давалі сумаваць. Даўно я з такім задавальненнем не ішоў па лесе.

поход дулебы
Зімовая раніца ў сакавіку

Нарэшце, дайшлі. Праз некалькі крокаў па левы бок пачыналася возера Падазерышча. А перад ім тое самае балота. Новенькія гумавыя боты ажно напруджыліся, калі першы раз сутыкнулі з вадою. І я сам таксама. Нават часам намагаўся ісці па купінах, хаця які ў гэтым сэнс, калі ўсё адно правальваўся ў ваду?

поход дулебы
Першыя балотныя крокі

Таксама нас пачаў атачаць пах багуна(па-расейску багульник — спадзяюся, гугл не падмануў).

поход дулебы
Балотныя расліны

Возера Падазерышча — найвялікшае возера Вастравоў Дулебаў.

поход дулебы
Возера Падазерышча

Ужо тут пад нагамі пачалі трапляцца першыя журавіны.

поход дулебы
Першыя журавіны

Куды ж на возера ды без рыбалкі? Ды с добрымі артэфактамі.

поход дулебы
Зімовая рыбалка

Каля возера мы зрабілі пятлю, ды пратопалі лішні кіламетр. Ніяк не маглі пакінуць такую прыгажосць

озеро подозерище
Возера Падазерышча

І нарэшце выйшлі на “праспект”, як яго называў Алекс. Уяўляў сабою доўгую сцяжыну, на мапе адзначаную ў 7 км.

острова дулебы
Адпачынак на праспекце

Але праз некаторы час яна скончылася, што было нават да лепшага. Мы свярнулі ўбок ды рушылі да астравоў.

острова дулебы
Востраў

Даволі цікавае адчуванне, калі ўвесь час ідзеш па імху, правальваешся ды сочыш за тым, каб болей журавін закінуць у рот, а потым выходзіш на цвёрдую зямлю, усю парослаю дрэвамі.

Дзіўная запчастка пасярод вострава. Магчыма ад танка, жартавалі(?) мы.

острова дулебы
Дзіўная запчастка

Узор таго, што на Дулебскам балоце жывуць драпежнікі. Напэўна, рысь намагалася пачысціць дрэва, як банан

острова дулебы
Сляды драпежніка

Востраў хутка скончыўся. Пачалася барацьба са стыхіяй. Ну як барацьба, галоўнае, не шукаць найглыбейшыя месцы і кожнае балота будзе па калена(максімум).

острова дулебы
Дулебскія балоты

І зноў востраў. На гэты раз зялёны ды са зручными сцежкамі. Нават без сцежак і з азімутам — ісці тут як ехаць па хуткастнай шашы.

острова дулебы
Зялёны востраў

Што было адметна ў гэтым паходзе — гэта хуткасць, з якой змянялася асяроддзе.

острова дулебы
Вастравы Дулебы

Калі пяць хвілін таму скакаў, як касуля па купінах. А зараз ідзеш па сцяжыне збіральшчыкаў журавін(альбо якіх турыстаў) да чарговай цвёрдай зямлі.

острова дулебы
Вастравы Дулебы

Альбо прабіраемся праз нармалёвы такі буралом.

острова дулебы
Буралом

Ужо паціху надыходзіў вечар,а колькасць вады пакрысе, але змяншалася.

острова дулебы
Вялізныя лужыны

Вечаровае вогнішча было невялічкім выратаваннем, у дадатак да магчымасці сагрэцца ды філасоўскіх думак падчас назірання за языкамі полымя, гэта яшчэ і выдатная магчымасць зрабіць сваё адзенне не такім сырым.

острова дулебы
Закат над балотам

Дзень другі

Наступнай раніцай чакаў невялічкі дождж, але б нават ён не сапсаваў такую вандроўку. Да таго ж, яго і не было. Нясмелае веснавое сонейка крыху сагравала ды дадавала настрою.
Спачатку гэта была пакручастая сцяжына сярод ціхага ды прыгожага леса. Дарэчы, па маім асабістым назіранням, менавіта с другога дня арганізм ды галава пачынаюць адаптавацца да асяроддзя і абставін, і пачынаеш атрымліваць максімальнае задавальненне ад працэсу.

острова дулебы
Сонечная раніца

Праз некалькі кіламетраў дайшлі да месца, дзе планаваўся брод. Па меншай меры так планаваў навігатар. Аднак, тут ужо быў зроблены масток, а з правага боку вялікую ваду атачала бабровая запруда. Будаўнікі гэтай канструкцыі папрацавалі, насамрэч, выдатна.

острова дулебы
Бабровая запруда

А вада настолькі чыстая, што няма болей моцы трываць.

поход дулебы
Балотныя ручаі

Потым пачалася тэрыторыя былога вайсковага палігона. Што нельга было не заўважыць. Варонкі ад выбухаў былі раскіданы паўсюль. Гугл кажа, што працаваў ён да 1993 года.

полигон дулебы
Вайсковы палігон

Гэта датычылася і такіх вялізных ям.

полигон дулебы
Палігон

Не абышлося і без слядоў дзейнасці вайкоўцаў.

полигон дулебы
Снарады на палігоне

Ну а крыху пасля заўважылі нейкае памяшканне з бетона, якая аказалася дакам (дотам). Год пабудовы, нажаль, застаўся невядомым.

полигон дулебы
Ваенны дак

Калі павесіў кашулю на дрэва і прыгожа сышоў у закат.

полигон дулебы
Вайсковы палігон

болото дулебы
Зусім струхнелае дрэва
болото дулебы
Незвычайны балотны колер

У апошні дзень мы пайшлі праз балота, перш за ўсё таму, каб знайсці некалькі азёр, якія Алекс заўважыў дзякуючы гугл спадарожніку. Возера ўсё ніяк не знаходзілася, таму мы нават западозрылі вось гэтую малютку.

болото дулебы
У пошуках возера

А потым, калі абралі кірунак на цвёрдую зямлю, нарэшце яго знайшлі.

болото дулебы
Возера пасярод балота

Дасягнуўшы мэты, можна прытуліцца да сасны і падумаць пра пераадолены шлях

болото дулебы
Дулебскае балота

Але лепей лопаць журавіны. Яны і сапраўды лопаліся, але ўжо ў роце.

клюква дулебы
Журавіны

Як вядома, на балоце няма дарог, ёсць толькі накірункі. І вось, нарэшце, мы апынуліся на яго ўскрайку.

поход дулебы
Апошнія крокі па багне

А гэта трэба адзначыць. Але не гарэлкаю, а салам, калбасою, цыбуляю і гэтак далей. Усё тое, што вы так любіце, але часам саромеецеся прызнацца.

поход дулебы
Сыты фатаздымак

Яшчэ кіламетраў восем па лесу, і ўсё скончыцца. Цягнік давязе нас каму куды трэба, мы здымем боты, пасціраем адзенне, якое прыемна атачае сваім пахам асяроддзе.

поход дулебы
Шлях да цягніка

Але застанецца ўспамін пра гэты балотнае кіно, якое ператворыцца ў памяці ў дыяфільм з кадрамі рознай якасці.

поход дулебы
Кадры дыяфільму

поход дулебы
Кадры дыяфільму

Ды мілымі фатаздымкамі

станция милое
Станцыя Мілае

А задуменна дачакаўшыся цягніка, усе будзем у сваёй хаце.

цягнік
Чаканне цягніка

Яшчэ раз хачу падзякаваць усім удзельнікам за гэтую вандроўку. Зменлівае надвор’е, цудоўная прырода, смачныя сняданкі, неўстойлівыя купіны ды сакавітыя журавіны. Гэтыя прыгоды, сапраўды, буду памятаць доўга.

Напрыканцы, крыху статыстыкі:
Вечар пятніцы: 2,6 км
Субота: 23,8 км
Нядзеля: 17,1 км
Усяго: 43,5 км

За выдатныя фатаздымкі шчыры дзякуй Аляксандру.

10 комментариев

    1. Согласен) Если уж открывать сезон, то именно так) Хорошего походного года!

  1. А болотные озера я разглядел не на гуглоснимке, а на Яндекс-снимке 🙂 У гугла спутниковые фотки Беларуси намного хуже, чем у Яндекса.

Добавить комментарий