Пачну з невялікай цытаткі, крыху забягаючы наперад. Магчыма, гучала крыху па-іншаму, але галоўнае перадаць сутнасць. Дырэктар заказніка Ельня Іван Іванавіч Барок памедаміў цікавую гісторыю, якую распавяла дзяўчына, якая прыехала ў Міёры паглядзець балота Ельня.
Дзяўчына шмат падарожнічала па Беларусі, і аднойчы ў размове яе бабуля запытала яе:
— А на балоце Ельня ты была?
— Не
— Значыць і ў Беларусі ты не была
Верасень, дзень горада Мінска, які супаў з днём Гомеля. Мы з сябрам, як сумленныя жыхары гэтых гарадоў, вырашалі, куды з’ездзіць на гэтыя выхадныя. Праглядзелі шмат месцаў, як Вушачскія азёры, Блакітныя Азёры, Налібокская пушча і г.д. Пакуль на вочы не трапіўся артыкул у газеце “Наша Ніва” з фотаздымкамі з балота Ельня, дзе фатограф сустракаў раніцу на экалагічнай сцежцы ў гэтым заказніку.
Адразу вырашылі ехаць туды. Нажаль, аднаму з нашых сяброў не пашчасціла паехаць, таму ехалі ўдваіх.
Найбольш зручны варыянт даехаць да Міёр(альбо па-гістарычнаму Мёры) – цягнік, які едзе каля 10 гадзін і прыбывае ў 6 гадзін раніцы. У адваротным напрамку час такі жа.
За некалькі дзён да гэтага мне пашанцавала датэлефанавацца да дырэктара заказніка, каб задаць некалькі пытанняў. Аднак, даведаўся, што ў суботу можна будзе далучыцца да суполкі шасці турыстаў, якія да яго прыедуць нашым жа цягніком.
На світанку на вакзале ў Мёрах мы вельмі здзівіліся, калі даведаліся, што шэсць турыстаў, якія хацелі пахадзіць па балотах – шэсць дзяўчынак. Прыкладна нашага ўзросту, альбо крыху маладзейшыя, шэсць сябровак, і што адметна, усе розныя. Крыху пазней мы выпадкова знайшлі старонку адной з іх ды адпаведны запіс на ёй:
Вспоминаю прошлое субботнее утро. Просто представьте себе ситуацию. 🙂
Место действия:
Небольшая ж/д станция в маленьком городке в 6 утра.
Действующие лица:
6 трещащих девчонок (всякое совпадение с реальными людьми случайно, но назовем их Валерия, Алёна, Наташа, Таня, Элоиза и Лена)
2 парня-программиста
Девочки заходят в зал ожидания и садятся на кресла, парни уже там.
Девочка 1: Ой, хорошо, что успели выскочить из поезда!
Д2: Зачем мы вообще за 10 минут до прибытия уселись чай пить?
Д1: Я думала, нам еще дольше ехать.
Д3: Ой, перед проводницей стыдно, мы такой бардак там оставили…
Д4: Даа…
Д5: Ого, какой рассвет!
Д1: Да, красиво. Спасибо, Д6, что подержала поезд.
Д6: Кто-нибудь хочет печеньку? У меня еще и йогуртик есть.
Д3: Ой, я накраситься не успела.
Д2: А мы все забрали из поезда?
(Немая пауза) Все девочки, пересматривая свои вещи: Да, вроде бы все. Фух.
Д6: На улице в общем-то хорошо, не холодно. Погода будет хорошая, наверное.
Д5: Я взяла зонтик на всякий случай.
Д4: А я дождевик. Мало ли что.
Д1: А где здесь туалет?
И тд, и тп. Нелинейный полилог развивается и движется согласно законам последовательного нелинейного полилога.
Тем временем, парни-программисты.
Парень 1 (листая новости в телефоне): Подай мой рюкзак.
Парень 2 молча подает.
Парень 1: Спасибо.
Через некоторое время у девочек образовывается долгая пауза в разговоре (как так?).
Парень 1: Девочки, а вы тоже Ивана Ивановича ждете?
Немая пауза. У всех девочек круглые глаза.
Из-за взаимодействия между собой двух групп произошло нарушение в пространственно-временном континууме. Конец света. Занавес.
У сем гадзін раніцы дырэктар Іван Іванавіч забраў нас на аўтамабіле, дзе мы неяк усе змясціліся. Завёз нас у экалагічны цэнтр, дзе пачаставаў гарбатай ды пачаў экскурсію па цэнтру. Нажаль, паслухаць да канца нам не давялося, за намі прыехаў ляснік, каб даставіць нас да пачатку нашага маршрута. Спадзяюся, яшчэ давядзецца паслухаць, таму што і гаспадар і яго аповед пра навакольны Міёрскі свет быў вельмі цікавы.
На развітанне Іван Іванавіч нам нават прапанаваў мапу, дзе прыкладна вызначыў неабходныя нам сцежкі.
З лясніком даехалі да вёскі Сухавежжа, дзе і быў пачатак нашага невялічкага пахода. Тут знаходзіўся дзіўны транспарт, балатаход. На якім і збіраліся ў гэты дзень пакатацца шэсць дзяўчынак.
Ну а нам трэба было прайсці некалькі кіламетраў праз лес, каб нарэшце трапіць на балоты. Менавіта тут і пачыналіся межы заказніка Ельня.
Амаль каля ўвахода было некалькі немаленькіх муравейнікаў. Яны не толькі збудавалі сабе аграменны палац, але і пачалі займаць частку дарогі.
Напярэдадні леса ўзялі кожны па посаху, каб зручней было рухацца. І вось, лес скончыўся і вачам адкрылася найпрыгажэйшая маляўнічая карціна.
Да і бачылі нашыя вочы гэта ў першы раз. Сапраўдная тайга, шмат маленькіх ялінак, сухія голыя дрэвы ды цішыня – усё гэта яшчэ больш дадавала фарбаў.
Ельня з’яўляецца верхавым балотам ды адрозніваецца ад балот у класічным варыянце. Верхавыя балоты ствараюцца на месцах застойвання павярхоўных вод(дождж) ды якое падсцілаецца воданепранікальнымі пародамі такімі як гліна. Дарэчы, менавіта гэтаму балоту каля дзевяці тысяч год.
Ісці было крыху няёмка ды дзіўна. Боты(без гумавых ботаў на балотах няма чаго рабіць) час ад часу правальваліся, але толькі крыху. Нарэшце, падыйшлі да першага ды самага прыгожага цуда заказніка – возера Курганістае.
Часам, калі рушылі паўздоўж возера, здавалася, что зямля танчыла пад нагамі. Напэўна дзесьці можна і праваліцца, але нам пашчасціла.
Ледзь пераадолелі сябе і пайшлі далей. Побач знаходзілася возера Вялікае.
За час нашай вандроўкі вельмі часта трапляліся вусені розных памераў ды колераў.
Таксама трапляліся і грыбы-падбярозавікі
Праз некалькі кіламетраў тайгі дайшлі да найвялікшага возера заказніка і месца нашага абеду — Ельня. Стаяў моцны вецер, а возера неспакойна калыхалася.
Дырэктар заказніка нам распявёў пра дзве магчымыя стаянкі. Первая, як мы ўдакладнілі крыху пазней, была занята, да і не вельмі хацелася. Было яшчэ зусім рана, каб ужо ставіць намёт. Менавіта да гэтай стаянкі часам ішлі па самаробных сцежках для балатаходаў
Потым сляды сцежкі адшукаць не атрымалася, яна проста нечакана знікла. Таму пайшлі па азімуту па джпсу і крыху компасу. Аднак не ўвесь час ішлі паўз карлікавыя бярозкі ды ёлкі. Часам у літаральным сэнсе прадзіраліся праз сапраўдныя беларускія джунглі. І жартавалі, што калі б побач быў паляўнічы, падумаў бы што гэта лось ломіцца праз лес.
Нарэшце выйшлі да канала, які звязваў возера Ельня ды возера Чорнае(наша мэта). Было крыху дзіўна, таму што здавалася, быццам узровень вады крыху вышэй чым узровень нашых ног. На фатаздымку напэўна гэта не так бачна.
Аднак на сёння яшчэ ўсё не скончылася. Далей пачалася частка, дзе ішлі на танцуючай зямле. Таму стараліся ісці як мага асцярожней. Менавіта тут былі сапраўдныя дываны журавін ды дурніц(голубика). Часам нават было жалобна ісці па такой прыгажосці.

Здавалася, што вось і прыпынак, і стаянка побач, але нечакана трапілі ў крыху небяспечнае месца, а абыходзіць не было жадання і магчымасці. Тут панавала шмат паваленых ды трухлявых дрэваў, балотныя гарлачыкі, ды і калі казаць пра апору для ног і рук, было яе не так і шмат. Таму давялося мне і Алегу зачарпнуць крыху вады ды бруда ў свае боты.

Нарэшце, хлюпаючы ботамі, дайшлі да лагеру. Тут былі сляды вогнішча ды некалькі бярвенняў.
Дарэчы, вада ў Возеры Чорнае здавалася колеру гарбаты, што адбывалася пад уплывам торфу.

Сонца было яшчэ высока, таму вырашылі крухы разведаць тэрыторыю і вырашыць куды заўтра ісці. Мабыць і знайсці якую небудзь сцежку. І тут здарылася самае цікавае. Так, мы сцежак не знайшлі, аднак калі вярталіся да намета, выйшлі зусім не там. Здавалася, ішлі ў прамым напрамку заўсёды, аднак нешта пайшло не так. Алег пакінуў свой тэлефон з джпс у лагеры, таму спадзяваліся толькі на мой компас. Крыху паблукалі, абыйшлі балота, і нарэшце знайшлі. Што адметна, заўважылі намёт толькі калі апынуліся зусім побач з ім. А здавалася, дзе тут можна заблукаць.
Дарэчы, калі вярталіся, Алег заўважыў пяро жураўля(напэўна). Іван Іванавіч нам распавядаў, што калі пашчасціць, можна заўважыць на балотах адну-дзве тысячы жураўлёў. Менавіта глядзець на жураўлёў ездзілі глядзець дзяўчынкі. Аднак у нас толькі пяро.
У гэтым паходзе вырашыў выпрабаваць пілу, якую ня так даўно набыў. І вось мой невялічкі досвед: ніколі не набывайце нічога ў так званай «экспедыцыі». Піла была здольна распілаваць толькі тонкія галінкі, якія можна зламаць і рукамі. Ну а экспедыцыя здольна толькі ладзіць карпаратывы ды прадаваць рэчы з смешнымі(як яны лічуць) надпісамі.
На шчасце, у лесе было нямала сухастоя, таму дроў назапасілі шмат. Пасядзелі каля вогнішча пакуль зусім не сцямнела ды не засталіся адныя вугольчыкі.
Напярэдадні Алег папрасіў мяне расштурхаць яго на світанку, але мой тэлефон пажартаваў, ды менавіта світанак мы праспалі, падняліся крыху пазней.
Раніцай зноў наш шлях быў праз беларускія джунглі, пакуль не выйшлі на больш-менш зручнае поле. Нарэшце знайшлі сцежку ад колаў балатахода ды пайшлі па слядах. Куды-небудзь выйдзем усё ж такі.
І вось прайшлі паўз невялічкія ялінкі ды выйшлі да возера Лебядзінае.
Вырашылі здзейсніць радыяльны выхад да бліжэйшых азёраў, таму што несці туды заплечнікі сэнсу не было, усё адно гэтым жа шляхам вяртацца.
Але часам трэба проста сесці ды яшчэ раз аглядзець мапу.
Некалькі шчыльных радоў невялікіх бярозак, і мы нарэшце трапілі да возера Белае.
Возера досыць вялікае, усплескі якога часам гучалі як спакойнае мора
Яскравая галінка бярозы, як невялікі язычок полямя пасярод яшчэ зялёных дрэў. Восень побач.
Побач з возерам Белае знаходзілася шмат маленечкіх азёр. Дарэчы, менавіта на тэрыторыі заказніка каля 100 азёр.
Напрыканцы вандроўкі па заказніку вярнуліся амаль на стартавую кропку — возера Курганістае. Паснедалі, ды леглі адпачыць. Чысцейшае паветра, цішыня ды спакойная плынь возера — і вось мы ўжо спім на сваіх карэматах.
Да Міёр даехалі даволі рана. Таму, пакінуўшы нашыя заплечнікі на чыгуначным вакзале ў кабінеце дыспетчара, рушылі гуляць па гораду.
Што здзівіла – так гэта тое, што тут ёсць пешаходная вуліца. Нават у Мінску яна то ёсць, то знікае. А тут вуліца дастатковай працягласці.
Калі больш уважліва паглядзець на плакат на сцяне будынка, можна заўважыць што Міёры лічацца Беларускімі Бермудамі. І гэта сапраўды так, нездарма мы блукалі па невялічкім лесе.
Паціху дайшлі да набярэжнай Мёрскага возера, дагэтуль набыўшы крыху паснедаць у краме.
Спакойнае возера паціху праглынала сонца, я сканчаў свой салат з Роднага Кута, ды паціху надыходзіў час рушыць на вакзал.
Дарэчы, выйшла вельмі адметная ды запамінальная вандроўка па балотах. З унікальнаю прыродаю для нашых мясцін. І пасля гэтага хочацца дадаць толькі адно – такога няма нідзе.
Верасень 2015