Вільня. Музей ахвяр генацыду

музей кдб вільня, музей кгб вильнюс

Музей ахвяр генацыду ўзнік у Літве амаль адразу пасля выхаду з складу Савецкага Саюзу. Ён знаходзіцца ў сапраўдным былым будынку КДБ, дзе напрацягу пяцідзесяці гадоў яны спрытна працавалі. Пра яго і пойдзе гаворка ніжэй.

Эх, чаго нам не прыйшлося,
Брацце мілыя, ужыць!
Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць
Невядомых, непрызнаных,
Не аплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам пустым!
Дык хіба ж мы праў не маем,
Сілы шлях свой адзначаць
I сваім уласным краем
Край свой родны называць?

Якуб Колас паэма «Сымон-Музыка»

Канешне, Якуб Колас у той час пісаў крыху пра іншае, але я лічу, што гэтыя радкі таксама падыходзяць да тых трагічных падзеяў, якія прадстаўлены ў гэтым музеі.

Калі абыйсці будынак музея, можна пабачыць на ім выбітыя на падмурку прозвішчы з гадамі жыцця загінулых.

музей кдб, музей кгб
Сам будынак

Усяго музей складаецца з падвальнага памяшкання(былой турмы КДБ), ды дзвюх астатніх паверхаў, прысвечанай нямецкай ды савецкай акупацыі, партызанскай барацьбы з саветамі ў пасляваенныя годы. Вось, дарэчы, спасылка на іх сайт(http://genocid.lt/muziejus/ru)

Інфармацыя ў музеі на літоўскай ды ангельскай мовах, таму, часам было цяжкавата чытаць пра тую ці іншую рэч.

Экспазіцыя турмы складаецца з аднолькавых камер, дзе амаль няма ніякіх экспазіцый. Але тут пануе такая цішыня, што мурашы пачынаюць бегаць па целе.

музей кдб, музей кгб
Засценкі

Толькі сцены, цяжкія дзверы ды жалезныя ложкі.

музей кдб, музей кгб
Камера

А вось тут час ад часу змяняліся з адпаведным гукам фатаздымкі асуджаных.

музей кдб, музей кгб
Фатаздымкі

Самае жудаснае месца — пакой растрэлу. Так здарылася, што зайшоў я ў яго адзін, і ў пакоі нікога не было. У пакоя голыя сцены, а падлога зроблена з шкла, пад якім абутак растраляных людзей. Месца вельмі ўраджвае.

музей кдб, музей кгб
Пакой растрэлу

Тут увесь час на экране тэлэвізара круцяць сцэну растрэла з польскай кінастужкі, якая яшчэ болей дадае сэнсу гэтаму месцу. Калі не памыляюся, кіно пра Катынь

музей кдб, музей кгб
Кіно пра Катынь

У гэтым пакоі было немагчыма доўга знаходзіцца, таму я рушыў на першы паверх. Тут знаходзілася шмат экспазіцый, прысвечаных працы КДБ, асабістых рэчаў як арыштаваных, так і супрацоўнікаў.

музей кдб, музей кгб
Асабістыя рэчы

Увогуле, было шмат стэндаў з шматлікай інфармацыяй пра падзеі тых гадоў.
музей кдб, музей кгб

музей кдб, музей кгб
Фатаздымкі

Былі прадстаўлены таксама сродкі катавання

музей кдб, музей кгб
Сродкі катавання

Герб Літоўскай ССР

музей кдб, музей кгб
Герб

Кабінет праслухоўкі з характэрнымі прыстасаваннямі

музей кдб, музей кгб
Кабінет праслухоўкі

Працоўная форма чэкістаў

музей кдб, музей кгб
Працоўная форма

У адным з пакояў вісіць шыльда з цытатай Дзяржынскага:
Чекистом может быть лишь человек с холодной головой, горячим сердцем и чистыми руками.

музей кдб, музей кгб
Цытата Фелікса

Тут жа знаходзілася цікавая рэч. Былі ўсталяваны экраны, якія транслявалі тое, што адбывалася на іншых паверхаў. Мурашы на целе з’явіліся і тут.

музей кдб, музей кгб
Экраны назірання

Было шмат фатаздымках, прысвечаных тым людзям, якіх ссылалі далёка ў Сібір.

музей кдб, музей кгб
У Сібір

А з усіх рэчаў, якія дазволена ўзяць з сабою — быў невялікі чамадан.

музей кдб, музей кгб
Квіток у адзін канец

Увогуле, ад наведвання гэтага музея застаюцца вельмі моцныя ўраджанні. Пасля яго хочацца яшчэ некаторы час не прамаўляць ні слова, а толькі паразважаць над тым, што пабачыў.

Добавить комментарий