Заходняя Беларусь. Касцёлы, паўстанцы і АЭС

Гервяты

Роварная вандроўка па выдатнейшых мясцінах Заходняй Беларусі. Шматлікія касцёлы, у тым ліку знакамітыя Гервяты, арыгінальны помнік паўстанцам 1863 года і супярэчная Астравецкая АЭС, якую бачна з шматлікіх кропак гэтага маршрута.

Гэтая вандроўка была штосьці накшталт рэмэйка. У Гервятах і Варнянах ужо быў некалькі год таму, аднак без ровара. Да таго ж, зноў хацелася пабачыць зноў менавіта турыстычную Беларусь, аднак без Мірскага ды Нясвіжскага замкаў.

Калі вы жывеце ў Мінску і ўжо накаталіся вакол яго, вам павінна быць знаёма гудагайская электрычка.

Гудогай, Гудагай
Гудагай

Трэк гэтай вандроўкі выглядаў вось так:

Праляцеў сонечны Астравец і рушыў далей

Астравец касцёл, Островец костел
Касцёл у Астраўцы

Парыж, Дублін, Палестына.. Куды толькі не трапіш у Беларусі. Альбо, напрыклад, у Малі

Малі Беларусь, Мали Беларусь
Малі

Далей, каб не ехаць па якаснай, але з нямалай колькасцю аўто, выбраў маршрут праз поле і лес. Ну так мне паказаў MapsMe. Так, у гэты раз не было аніякай Белкартаграфіі, толькі сучасныя тэхналогіі, айфоны і плафоны.

Беларусь природа, Беларусь прырода
Прыгожы дыван

І калі спачатку гэта была прыемная сцяжына праз нашы бясконцыя палі, то пазней пачалося вось гэта. А смартфон, дарэчы, працягваў казаць, што дарога выдатная на ўсе сто адсоткаў.

Беларусь природа, Беларусь прырода
Азімут

Было таксама некалькі спробаў праехаць праз лес, але без дакладнай мапы і жадання рухацца толькі па азімуту, вярнуўся на паласу праз электрычныя стаўбы.

У сярэдзіне было нават невялікае балотца. Канешне, не Дулебскае балота(пра якое пісаў раней ТУТ), але абутак сухім не застаўся.

Беларусь ровар
Пешшу праз балотца

Яшчэ пабачыў касулю у некалькі метрах ад сябе, але яна хутка сышла ў лес.

Гэтыя 4-5 кіламетраў, нарэшце, скончыліся. і я, як балід формулы-1(пасля пешага перахода здавалася менавіта так) паехаў праз зялёная поле.

Беларусь природа, Беларусь прырода
Беларуская прастора

Часам сустракаліся машыны, якія спяшаліся нешта адвезці на будаўніцтва АЭС.

АЭС Беларусь
Будаўніцтва АЭС

Крыху далей заўважыў стопяцідзесяці гадовую сядзібу(на фота злева), якая зараз перажывае зусім не лепшыя часы. Як падказаў глобус.тут.бай, гэта сядзіба Мінэйка ў вёсцы Дубнікі, пабудаваная ў 1878 годзе. Дарэчы, гэтыя лічбы і сёння можна заўважыць на фасадзе будынка.

Сядзіба Мінэйка, Усадьба Минейко
Сядзіба Мінэйка

А вось побач было вельмі прыгожае балота. Напэўна, частка былога пейзажнага парку.

Сядзіба Мінэйка, Усадьба Минейко
Балота

Некалькі кіламетраў па шашы, і вось вёска Слабодка. Заехаў я сюды менавіта таму, што шукаў меч. Вялізны такі меч, пастаўлены ў гонар паўстанцаў 1863 года. Што адметна, усталяваны бізнэсоўцам за асабістыя грошы.

Слабодка помнік, Слободка памятник, помнік 1863
Помнік паўстанцам

Пагоня і выбітыя словы — Каго Любіш — Люблю Беларусь.

Слабодка помнік, Слободка памятник, помнік 1863
За нашу і вашу свабоду

На гэты дзень у мяне былі Напалеонаўскія планы, аднак пешы пераход іх падкарэктаваў, і далей за Вілію у напрамак Кемелішак я не паехаў. Там прыгожы драўляны касцёл і дзве вежы на ім, аднак не ў гэты раз. Сёння толькі Вілія, яе моц и прыгажосць

Вілія, Вилия
Вілія

Побач были могілкі вайскоўцаў часоў першай Сусветнай. Ужо даводзілася ездзіць па слядах гэтай вайны праз Смаргонскі раён(у тым ліку ўнікальны музей Першай Сусветнай), пісаў пра гэта ўжо ТУТ.

нямецкія могілкі, немецкое кладбище беларусь
Могілкі часоў Першай Сусветнай

Вяртаўся праз вёску Варона, дзе стаіць касцёл Святога Юрыя, XVII ст.

Варона касцёл, Ворона костел
Касцёл у вёсцы Варона

А яшчэ ўвесь час побач віднеліся месцы праходзіць вельмі супярэчлівая будоўля АЭС.

АЭС Беларусь
Астравецкая АЭС

АЭС Беларусь
Астравецкая АЭС

Нарэшце і вёска Варняны. Я таксама бываў тут, і памятаю гэтую вёску, перш-наперш, за востраў пасярод возера і вежу на ёй.

Варняны вежа, Ворняны башня
Вежа у Варнянах

І калі ў мінулы раз мы з сябрамі прайшлі па правай рэйке маста, то ў гэты быў магчымы толькі варыянт невялічкага брода.

Ворняны, Варняны
Мост на востраў

На самім востраве ўсё засталося так, як і некалькі год таму. Вежа, дарэчы, была пабудавана ў пачатку XIX ст.

Ворняны, Варняны
Вежа на востраве

Ну а на галоўнай плошчы стаіць досыць велічны касцёл Святога Юрыя(1767 г).

Ворняны, Варняны
Касцёл у Варнянах

Абед на аўтобусным прыпынку, яшчэ крыху асфальта, і вось адна з галоўных турыстычных кропак Беларусі — Гервяты.

Гервяты
Касцёл у Гервятах

Сам касцёл быў пабудаваны яшчэ ў 1899—1903 на месцы драўлянага касцёла ў стылі неаготыкі. Адметны яшчэ і сваім ландшафтным паркам з прыгожымі статуямі і разнастайнымі раслінамі. Сапраўды, вельмі прыгожае месца. Спадзяюся, вярнуся туды яшчэ калі-небудзь.

Адзін з цікавых фактаў — дзеля будаўніцтва касцёла быў пабудаваны нават часовы цагляны завод, а мясцовыя жыхары тысячамі здавалі курыныя яйкі на матэрыялы.

Вышыня касцёла складае 61 метр, і ён уваходзіць у тройку самых высокіх касцёлаў нашай краіны.

Напэўна, першае, што думае кожны беларус, калі бачыць фатаздымак гэтага касцёла ў інтэрнэце — няўжо гэта ў нас?

Гервяты костел, Гервяты касцёл
Касцёл у Гервятах

Гервяты — гэта і месца прыцягнення. У адзін момант тут сыйшліся чэргі з жадаючых пабрацца шлюбам, рыбакі на мосце, турысты-воднікі, якія пераадольвалі рэшткі млына на рацэ Лоша, ну і я са сваім роварам.

Гервяты
Месца прыцягнення

І яшчэ адзін, на гэты раз апошні, погляд на Гервяты. Болей аграрны, чым велічны

Гервяты фото
Незвычайныя Гервяты

Ад Гервят ехаў досыць шпарка. Але гэта хутчэй з-за таго, што калі спыняўся, мяне пачыналі атачаць мухі і слепні. Магчыма, пах раварыстаў іх асабліва прываблівае

Перадапошні прыпынак — вёска Дайлідкі і не вельмі звычайны касцёл.

Дайлідкі, Дайлидки
Касцёл у Дайлідках

Ну а далей Солы, чыгуначны прыпынак і некалькі гадзін да Менска.

Солы костел, Солы касцёл
Касцёл у Солах

Усім дзякуй!

18 чэрвеня 2017

Добавить комментарий