Радзіма беларускага пісьменніка Якуба Коласа, і месца, дзе захоўвалася ядзерная зброя ў часы Савецкага Саюзу – вось дзве галоўныя рысы магутнага леса пад Стоўбцамі.
Гэтыя месцы давялося аб’ехаць за два разы, але каб не распавядаць пра кожны свой крок і зрабіць тэкст болей шчыльным, аб’яднаю гэтыя дзве вандроўкі ў адзін аповед. У нашым выпадку, шляхі быў болей працяглымі, у тым ліку з невялікімі блуканнямі паміж дрэў.
Шлях можна пачынаць з саміх Стоўбцаў, і калі разлічыць час, можна нават сустрэць світанак на мосце праз чыгуначны вакзал.
На самім выездзе з горада знаходзіцца вёска Акінчыцы, дзе і нарадзіўся Якуб Колас ў 1882 годзе. Увогуле, у межах гэтага раёна, ёсць нямала месцаў, звязанных з жыццём паэта. Гэты маршрут мае адпаведную назву “Шлях Коласа”.
Далей павярнулі адразу на лясную дарогу, каб не марнаваць час па сумным асфальце.
Лясные сцежкі супакойвалі сваёй павольнасцю, а часам трапляліся і драўляныя фігуры, напэўна таксама з твораў Коласа.
Гэтая сцяжына хутка прывяла да наступнай сядзібы Альбуць. Менавіта яна была адноўлена па ўзору твора “Новая Зямля”. Вакол сядзібы, а, напэўна, і ў ёй самой, не было ні душы. Вельмі спакойнае месца наўпрост пасярод лесу.


Уздоўж сядзібы цячэ ручай, які гэтай восенню набыў нямалую моц. Напэўна, бабры пастараліся.

Крыху далей ішла турыстычная база Высокі Бераг, якую мы абмінулі ў тым ліку і па яе тэрыторыі. Дарэчы, бераг тут не такі і высокі
Ну а зусім хутка выехалі яшчэ на адну сядзібу Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына..
Менавіта тут ў 1912 годзе адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Праз Мікалаеўшчыну, рушылі паўз Нёман, які ўжо тут набірае сваю моц.
Калі праехаць крыху далей, можна трапіць у месца, дзе адбыўся нелегальны сход настаўнікаў, у ліку прысутных былі і Купала з Коласам.
Тут, на вельмі прыгожым беразе Нёмана, іх і накрыла паліцыя, а Якуб Колас атрымаў тры гады пакарання турмою. Дарэчы, “спаліліся” яны дзякуючы Янке Маўру, які ехаў на сход на ровары праз Акінчыцы, дзе ён і падаўся падазроным.
Пасля доўгага грэйдэра нарэшце збочылі ў лес. Дрэвы сталі гусцей, трава вышэй, а з аднаго боку пачалося сакавітае балота.
Крыху далей, бабры збудавалі нешта сваё, чым дапамагалі гэтай вялікай вадзе тут трымацца.
Часам, лясная сцежка ўвогуле ператравалася ў напрамак, а не дарогу.
Але тое, што раней тут была вайсковая база, было вельмі адметна. Напрыклад, па вось такім прамым і доўгім праспектам, па якім раней, напэўна, рассякала розная тэхніка.
І вось, едзем(а часам і ідзем па глухім лесе), і тут з’яўляецца населены пункт Новаколасава. Раней гэта быў сакрэтны гарадок, дзе захоўваліся ядзерныя ракеты. Зараз ракет ужо няма, іх вывезлі ў 1996 годзе ў Расію. Але да сённяшняга дня тут знаходзіцца магільнік ядзерных атходаў.
Дарэчы, калі глядзіш на мапу і бачыш нейкія будынкі пасярод леса, уяўляеш сабе сціплую вёску, магчыма нават без крамы. З Новаколасава было не зусім так. Некалькі вуліц з узоравымі двухпавярховымі будынкамі, роўныя дарогі, савецкія зоркі.
Увогуле, склалася адчуванне, што мы знаходзіліся ў галаве галоўнага персанажа кінафільму “Гульні разума”. З яго таямнічым сусветам за дзвярыма гаража.
Яшчэ адзін цікавы момант – бункер(альбо нават ступень ракеты) пасярод пасёлка. Эксперты, падкажыце, калі ласка.
Калі выехаць на некалькі кіламетраў з пасёлка, можна пабачыць яшчэ і той самы, раней таямнічы, аб’ект. Месца, дзе захоўвалася ядзерная зброя, а зараз магільнік адпаведных атходаў.
Але нават і па сённяшні дзень, праязжаючы каля яго перыметра, можна пачуць кожнахвілінную передасцярогу ад высокага напруджвання з аўтаматычных гукаўзмацняльнікаў.
Калі я трапіў сюды ў першы раз, і зусім нечакана, ледзь не зваліўся з ровара, калі пачуў гэтыя простыя словы: стой, высокое напряжение.
Каля ўсёй тэрыторыі гэтага сховішча цягнецца амаль ідэальная бетонная дарога, хоць і пашкоджаная часам. Паспрабавалі знайці яе канец, але ўпёрліся ў шлагбаўм ды нейкага мужыка на квадрацыкле. Сказаў нам, што далей вайсковая частка і нам туды не трэба. Мы з ахвотаю яму паверылі.
Але, лес у тых мясцінах цудоўны. Дарэчы, з дзвух раз, што мы там былі, кожны раз бачылі па некалькі касуль. Напэўна, не толькі беларуская спадчына ды савецкія пабудовы прывабліваюць туды жывых істот.
А ўжо каля самой чыгункі, трапілі ў невялічкае балота, якое не значылася ні на адной з мап.
Калі апіраешся на ровар, пераадольваць балота значна лягчэй.
Ну а скончыць дадзены маршрут, можна, напрыклад, на станцыі Мезінаўка.
Восень 2017
Помню, тоже там напугался, когда в сумерках шли на станцию через этот лес. «Стреляю без предупреждения» тогда говорилось… Это примерно 2004 год был.
В лесу меньше всего ожидаешь услышать подобное)
Нужно и мне так попробовать) Где анонсы публикуешь?
Анонсы пока не публикую, сразу на сайт) дубль в ВК например: vk.com/teodor_mosby
Ну либо можно на рассылку подписаться, справа где-то окошко:)